У Беларусі ўпершыню зафіксаваны новы від птушак — белаваллёвы дрозд
21 кастрычніка жыхарка Віцебска заўважыла ля гандлёвага цэнтра незвычайную птушку, якая, на жаль, разбілася аб шкло будынка. Дзяўчына звярнулася са знаходкай да спецыялістаў і аказалася гэта новы для Беларусі від птушак, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».