Вторник, 11 ноября
  • Погода
  • +8
  • USD2,9796
  • RUB (100)3,6783
  • EUR3,4307

Пад Гомелем жыхары вёскі спрабуюць злавіць збеглага дзікабраза. Жывёла блукае на волі ўжо некалькі месяцаў

Пад Гомелем жыхары вёскі спрабуюць злавіць збеглага дзікабраза. Жывёла блукае на волі ўжо некалькі месяцаў
Фото: fishingby

У беларускай вёсцы Зябраўка з’явіўся незвычайны жыхар — вось ужо два тыдні тут назіраюць за дзікабразам, які свабодна перамяшчаецца па населеным пункце.


Гісторыя пачалася з таго, што мясцовы жыхар Дзмітрый Астапенка выявіў няпрошанага госця ў сябе на двары, піша Fishing.by.

«Быў збянтэжаны такой сустрэчай, яшчэ й на мяне кідацца стаў. Цяпер дзесьці ў кустах сядзіць, не хачу палохаць пакуль, але не маленькі, знайсці можна. Прыходзіць па начах», — падзяліўся мужчына.

На думку мясцовых жыхароў, гэты экзатычны звярок — уцекач з аграсядзібы «Конскі востраў», што размяшчаецца ў вёсцы Гранаўка за 40 кіламетраў.

Пра тое, што адтуль збегла пара дзікабразаў, СМІ паведамлялі яшчэ летам. Тым не менш, калі ім тэлефанавалі, уладальнікі сядзібы адмовіліся прызнаваць сваю адказнасць за звера і лавіць яго не хочуць.

Цяпер мясцовыя жыхары самі заклапаціліся лёсам калючага госця. Яны разлічваюць злавіць дзікабраза і да наступлення халадоў знайсці для яго бяспечнае месца.

Новости по теме:
Места:
БеларусьГомельская область
Поделиться:
Популярное:
52