Іспанскі фатограф засняў рэдкую «прывідную» рысь, але ў сацсетках засумняваліся
Фатограф з Іспаніі Анхель Ідальга апублікаваў здымкі i відэа, на якіх, паводле яго слоў, задакументавана першая ў свеце пацверджаная белая іберыйская рысь.
Мяркуецца, што драпежнік пакутуе на лейкізм — рэдкую мутацыю, якая выклікае частковую або поўную страту пігментацыі поўсці пры захаванні нармальнага колеру вачэй. Гэта адрознівае яго ад альбіносаў і надае унікальны прывідны выгляд.
Для іберыйскага рысі, аднаго з самых рэдкіх відаў каціных на планеце, такая мутацыя лічыцца практычна міфічнай.
Знаходка можа быць ускосным сведчаннем поспеху праграмы па захаванні іберыйскай рысі, чыя папуляцыя была выратавана ад поўнага вымірання. Аднак навукоўцы папярэджваюць, што белая афарбоўка робіць жывёлу больш заўважнай як для іншых драпежнікаў, так і падчас палявання.
@jrubiosainz The first leucistic Iberian Lynx in history has been filmed recently in Spain. It is simply gorgeous!! My favorite animal looks gorgeous!! #Lynx #iberianlynx #strangeanimal #cats Source: 📸 Instagram: @angeliyo_o 📘 Facebook: Ángel Hidalgo Garrido
Неверагодная рэдкасць з’явы і высокая выразнасць відэа спарадзілі ў сеціве падазрэнні, што ролік мог быць створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Многія карыстальнікі не паверылі ў сапраўднасць здымкі. На дадзены момант ніякіх афіцыйных доказаў фальсіфікацыі не прадстаўлена, і іспанскія СМІ паведамляюць аб кадрах як аб сапраўдных.

