«Ня трэба змагацца за чысціню, трэба прыбіраць». Дзве жыхаркі мікрараёна «Тэхнапрыбор» больш за 10 гадоў робяць свой раён чысцейшым
Фото
Кажуць, што адзін у полі не воін. А вось жыхаркі мікрараёна «Тэхнапрыбор», што ў Магілёве, Надзея Бацілава і Валянціна Лугаўская так не лічаць. Жанчыны больш за 10 гадоў займаюцца тым, што робяць свой раён чысцейшым. І ўжо другі год выходзяць на ўборку тэрыторый пад «Тэхнапрыборам» штодня. На іх рахунку не адна прыбраная звалка. І ўсё гэта — фактычна сіламі дваіх.