Четверг, 30 апреля
  • Погода
  • -1
  • USD2,9483
  • RUB (100)3,7037
  • EUR3,459

У Смаленску археолагі знайшлі ўнікальны скарб часоў Вялікага Княства Літоўскага

У Смаленску археолагі знайшлі ўнікальны скарб часоў Вялікага Княства Літоўскага
Фото: Смоленская экспедиция ИА РАН

Каштоўнасць знаходкі — не толькі ў 48 срэбных манетах XV стагоддзя, але і ў гісторыі, якую яны распавядаюць аб міжнародным гандлі таго часу.


Унікальны скарб XV стагоддзя навукоўцы выявілі падчас будаўнічых работ на вуліцы Собалева.

Археолагі ІА РАН дасталі 48 срэбных манет, схаваных у тэхналагічнай шахце. Аснову скарбу склалі пражскія грошы — сярэднявечны аналаг даляра, які прымалі да аплаты ад Балтыкі да Балкан. Побач з імі знайшліся літоўскі дэнарый з гербам дынастыі Гедымінавічаў і крымскі данг.

Навукоўцы датуюць скарб 1420-мі гадам і лічаць, што наяўнасць манет з розных дзяржаў сведчыць, што Смаленск, які ўваходзіў тады ў склад Вялікага Княства Літоўскага, быў ажыўленым гандлёвым хабам. Праз горад ішлі тавары з Літвы і нават з крымскай Кафы (сучасная Феадосія).

Гісторыкі мяркуюць, што ўладальнік закапаў свае зберажэнні ў перыяд палітычнай нестабільнасці, але па нейкай прычыне не змог вярнуцца за імі. Цікава, што гэта толькі другі скарб Літоўскага перыяду, знойдзены ў Смаленску за ўсю гісторыю раскопак.

Новости по теме:
Места:
РоссияСмоленск
Поделиться:
Популярное:
52