Понедельник, 27 апреля
  • Погода
  • -1
  • USD2,9483
  • RUB (100)3,7037
  • EUR3,459

«Нават буслы адзін раз на год адпачываюць у Егіпце!» Беларусы абмяркоўваюць відэа, на якім статак буслоў гуляе па афрыканскіх пясках Видео

«Нават буслы адзін раз на год адпачываюць у Егіпце!» Беларусы абмяркоўваюць відэа, на якім статак буслоў гуляе па афрыканскіх пясках
Фото: стоп-кадр видео chp_grodno

Ролік мы знайшлі ў Instagram chp_grodno. «Вось яно, тайнае месца зімоўкі! Сакрэтнае жыццё беларускіх буслоў раскрыта: яны кіруюць парадам на палях Егіпта», — гаворыцца ў каментары да відэа.


 

Беларусы «рэўніва» паставіліся да ўбачанага. Сімвал нашай краіны прыемна бавіць час пад сонейкам, «паміж пяскоў Егіпецкай зямлі», што выклікала ў фаловераў з аднаго боку замілаванне, з другога — стала падставай нагадать мясцовым, што бусел — «грамядзянін Рэспублікі Беларусь», бо птушкі нааджаюць і гадуюць буслянят на нашай тэрыторыі.

Таксама под відэа з’явіуся гумар:

• «Нават буслы лётаюць у Егіпет, а ты — не»
• «Ба, дык у буслоў падвойнае грамадзянства!»
• «Не, там яны адпачываюць дзень-два… і ляцяць у Судан»
• «Гіда чакаюць 😂»
• «Я ў гіда ў Егіпце спытала, як у іх называюцца гэтыя птушкі. Ён сказаў: „Ведаю, як па-англійску. Бёрдс“. 😂 Дзякуй, блін!»

Былі ў каментарыях і сур’езныя ўдакладненні. Так, адзін карыстальнік адзначыў, што «у Егіпце яго называюць па-рознаму, але найбольш распаўсюджаная назва: • لقلاق (лаклак) — гэта арабскае слова, якім егіпцяне называюць бусла. Яно лічыцца гукападражальным, бо нагадвае шчоўканне дзюбы бусла.

Новости по теме:
Поделиться:
Популярное:
52