Понедельник, 27 апреля
  • Погода
  • -1
  • USD2,9483
  • RUB (100)3,7037
  • EUR3,459

Каларытную фотаэкспазіцыю аформілі ў вокнах Цэнтральнай бібліятэкі — яна пра беларускую культуру Видео

Каларытную фотаэкспазіцыю аформілі ў вокнах Цэнтральнай бібліятэкі — яна пра беларускую культуру
Фото: МогилевОнлайн

Здымкі, якія ілюструюціь традыцыйную нацыянальную беларускую культуру, зрабіў наш фатограф-аматар Аляксей Барысаў. А супрацоўнікі Цэнтральной гарадской бібліятэкі імя К. Маркса з густам аздобілі імі вокны-вітрыны.


 

Атрымалася прастора кшталту мастацкай галерэі пад адкрытым небам. Кожны, хто праходзіць міма, можа спыніцца і акунуцца ў свет народных узораў, каларытных партрэтаў ды традыцыйнай белорускай вопраткі.

Фатаграфіі нібы дыхаюць цеплынёй і душэўнасцю, нагадваюць пра каранёвыя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць пакаленні беларусаў.

Асабліва ўражвае, як арганічна здымкі ўпісаліся ў гарадскую прастору: яны не толькі ўпрыгожылі вокны, але і зрабілі іх своеасаблівым акном у нацыянальную гісторыю і культуру. Тут сустракаюцца мінулае і сучаснасць — праз вобраз, святло і колер, праз твар людзей, у якіх адлюстроўваецца дух народа. Гэтая экспазіцыя стала цёплым запрашэннем зазірнуць у душу Беларусі і яшчэ раз зразумець, што сапраўдная прыгажосць жыве побач з намі.

Новости по теме:
Места:
Могилев
Поделиться:
Популярное:
52