«Прэмію хлопцам!» — У сацсетках завірусілася відэа з магілёўскімі камунальнікамі, якія ратуюць аўтамабілі ад камянёў падчас пакосу
Зладжаную працу камунальнікаў падчас пакосу травы ў адным з магілёўскіх двароў зняла з акна адна з мясцовых жыхарак.
У той час як адзін рабочы касіў траву, яго калегі агароджвалі аўтамабілі, якія стаялі побач, пакрывалам ад рызыкі адскочыўшых камянёў. Дзяўчына падзялілася відэа ў сваім Instagram, і менш чым за тыдзень яно сабрала больш за 700 тысяч праглядаў і звыш 700 каментароў.
Адны карыстальнікі захапіліся клопатам работнікаў аб маёмасці жыхароў двара, іншыя ж палічылі, што іх дзеянні хутчэй прадыктаваныя страхам адказваць за пашкоджаныя аўтамабілі.
Некаторыя адзначылі пад відэа, што для такіх выпадкаў прасцей было б збудаваць пераносны экран ці проста касіць, рухаючыся ад аўтамабіляў, каб не ствараць для іх пагрозы. Аднак шмат было і пазітыўных рэакцый. Так, напрыклад, адзін каментатар проста заклікаў даць «прэмію хлопцам».
Свой каментар пакінула і сама аўтарка відэа:

