А вы ўжо бачылі кашпо з падсветкай на Першамайскай у Магілёве? Паглядзіце, як прыгожа яны выглядаюць увечары
Фото: МогилевОнлайн
Ці даводзілася вам гуляць па Першамайскай увечары? Калі не, то самы час спланаваць шпацыр, бо каля кінатэатра «Чырвоная Зорка» яшчэ ў канцы чэрвеня ўсталявалі кашпо- «лямпачкі».
Цяпер расліны ў незвычайных гаршчках ствараюць вельмі прыгожую і эфектную алею з святла і кветак, па якой ісці — адно задавальненне.
Раім абавязкова паспець схадзіць да канца лета, бо гэта, магчыма, ужо апошнія адносна цёплыя вечары у гэтым годзе.
Места:
Могилев 
