Новы вясёлы трэнд з ChatGPT. У сацсетках яго просяць палічыць да мільёна, а ён прыдумляе адгаворкі
Тиктокер з нікам chadoomer зняў на відэа гутарку з ChatGPT, у якой папрасіў ШІ-памочніка злічыць ад 1 да 1 000 000, але той знайшоў кучу апраўданняў, каб пазбегнуць выканання задачы. Зараз гэта ператварылася ў сапраўдны трэнд на тэставанне яго магчымасцяў.
У адказ на настойлівыя просьбы чалавека чат-бот вылузваўся на працягу 3,5 хвіліны, прыдумляючы адгаворкі, пакуль у выніку не адмовіўся.
Відэа набрала ўжо больш за 25 мільёнаў праглядаў і спарадзіла дзясяткі іншых відэаролікаў у замежным сегменце TikTok. Цяпер блогеры падхапілі тэму і спрабуюць самастойна паўтарыць трук, выслухваючы, што ж ім адкажа ШІ-памочнік.
Дарэчы, аднаму з блогераў нават удалося дамагчыся выканання просьбы, але пагадзілася яе выканаць толькі версія з мужчынскім голасам.
Мы вырашылі пратэставаць магчымасці станцыі з Алісай, але і яна не жадае лічыць да мільёна. Згаджаецца толькі палічыць да 100.

