Здымкі, якія ілюструюціь традыцыйную нацыянальную беларускую культуру, зрабіў наш фатограф-аматар Аляксей Барысаў. А супрацоўнікі Цэнтральной гарадской бібліятэкі імя К. Маркса з густам аздобілі імі вокны-вітрыны.
Атрымалася прастора кшталту мастацкай галерэі пад адкрытым небам. Кожны, хто праходзіць міма, можа спыніцца і акунуцца ў свет народных узораў, каларытных партрэтаў ды традыцыйнай белорускай вопраткі.
Фатаграфіі нібы дыхаюць цеплынёй і душэўнасцю, нагадваюць пра каранёвыя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць пакаленні беларусаў.
Асабліва ўражвае, як арганічна здымкі ўпісаліся ў гарадскую прастору: яны не толькі ўпрыгожылі вокны, але і зрабілі іх своеасаблівым акном у нацыянальную гісторыю і культуру. Тут сустракаюцца мінулае і сучаснасць — праз вобраз, святло і колер, праз твар людзей, у якіх адлюстроўваецца дух народа. Гэтая экспазіцыя стала цёплым запрашэннем зазірнуць у душу Беларусі і яшчэ раз зразумець, што сапраўдная прыгажосць жыве побач з намі.
This post was published on 15.09.2025 13:50
Фатограф з Іспаніі Анхель Ідальга апублікаваў здымкі i відэа, на якіх, паводле яго слоў, задакументавана…
Оператор мобильной связи А1 сообщил о завершении очередного этапа модернизации своей инфраструктуры в Могилевской области.…
У беларускай вёсцы Зябраўка з'явіўся незвычайны жыхар — вось ужо два тыдні тут назіраюць за…
Список самых популярных блюд в школьных столовых Беларуси возглавляют пельмени, блинчики с начинками (творог, корица,…
В Бобруйске будут судить индивидуального предпринимателя, которому инкриминировано уклонение от уплаты налогов, повлекшее причинение ущерба в крупном размере.
В начале следующей недели на Могилевщине пройдут кратковременные дожди и станет немного теплее.