Зладжаную працу камунальнікаў падчас пакосу травы ў адным з магілёўскіх двароў зняла з акна адна з мясцовых жыхарак.
Фото: nata.veselkina/ Instagram
У той час як адзін рабочы касіў траву, яго калегі агароджвалі аўтамабілі, якія стаялі побач, пакрывалам ад рызыкі адскочыўшых камянёў. Дзяўчына падзялілася відэа ў сваім Instagram, і менш чым за тыдзень яно сабрала больш за 700 тысяч праглядаў і звыш 700 каментароў.
Адны карыстальнікі захапіліся клопатам работнікаў аб маёмасці жыхароў двара, іншыя ж палічылі, што іх дзеянні хутчэй прадыктаваныя страхам адказваць за пашкоджаныя аўтамабілі.
Некаторыя адзначылі пад відэа, што для такіх выпадкаў прасцей было б збудаваць пераносны экран ці проста касіць, рухаючыся ад аўтамабіляў, каб не ствараць для іх пагрозы. Аднак шмат было і пазітыўных рэакцый. Так, напрыклад, адзін каментатар проста заклікаў даць «прэмію хлопцам».
Свой каментар пакінула і сама аўтарка відэа:
This post was published on 08.09.2025 16:19
Фатограф з Іспаніі Анхель Ідальга апублікаваў здымкі i відэа, на якіх, паводле яго слоў, задакументавана…
Оператор мобильной связи А1 сообщил о завершении очередного этапа модернизации своей инфраструктуры в Могилевской области.…
У беларускай вёсцы Зябраўка з'явіўся незвычайны жыхар — вось ужо два тыдні тут назіраюць за…
Список самых популярных блюд в школьных столовых Беларуси возглавляют пельмени, блинчики с начинками (творог, корица,…
В Бобруйске будут судить индивидуального предпринимателя, которому инкриминировано уклонение от уплаты налогов, повлекшее причинение ущерба в крупном размере.
В начале следующей недели на Могилевщине пройдут кратковременные дожди и станет немного теплее.