Як адсвяткавалі Дзень Волі ў Магілёве — фота

  • 25 марта 2019, 10:18
  • 1268
  • 0



24 сакавіка ў зале гасцініцы «Губернскай» было не праштурхнуцца — людзей шмат, і арганізатарам прыйшлося прыносіць яшчэ дадатковых крэслаў, каб змясціць усіх жадаючых.





Настрой панаваў святочны — усё ж такі, адсвяткаваць і сабраліся. Прамовы палітыкаў перамяжоўваліся з вершамі і песнямі ад розных выканаўцаў, былі нават жарты — «з беларускім каларытам». На некаторых песнях, асабліва значных, людзі ўставалі.









Старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Алег Дзьячкоў выказаўся так: «Сто адзiн год таму назад нашы з вамi прапрапра стварылi гэтае свята для нас з вамi. Вы ведаеце, што ужо некалькi дзен адзначаюць гэты дзень у Гароднi, у Мiнску, i у Магiлёве мы таксама стараемся не адставаць. Гэта тое свята, якое аб’ядноўвае наш беларускi народ».


Старшыня абласной партыi АГП Уладзiмiр Шанцаў распавёў: «Для мяне застаецца загадкай, як можна было сто адзiн год таму фактычна без сродкаў сувязi сарганiзавацца и правесцi ўстаноўчыя сходы, на якiх было абвешчана аб стварэннi БНР. Вы ўяўляеце усю складанасць гэтага? Зараз у нас есць мабильнiкi, i нам момантамi вельмi цяжка з нашымi магчымасцямi што-небудзь правесцi».










Мiхась Булавацкi, грамадскi дзеяч, паэт i перакладчык, нават зачытаў радкi з Максiма Багдановiча — яго санэт «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі».


Выступоўца распавёў, што Багдановiч, даведаўшыся пра зерне, якое ляжала ў пахавальнi и ўзыйшло праз болей чым дзве тысячы гадоў, вырашыў, што гэта добрая метафара пра беларусаў. «Гэта сiмвал нашай Беларусi, сiмвал беларусаў, якiх хоць тысячу, хоць дзве тысячы гадоў зацiскай, але выпусцiш праз дзве тысячы гадоў — мы ўзбуяем, i мы зазелянеем, i мы дадзiм ураджай», — гаворыць ён.











Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/mogilevonline



Люди в материале: Алег Дзьячкоў (1), Уладзiмiр Шанцаў (1), Мiхась Булавацкi (1)

Места: Могилев (8402)

Метки: Общество (22733)

Комментарии правила




Самое обсуждаемое



Новости партнеров

Загрузка...




Самое читаемое