21 кастрычніка жыхарка Віцебска заўважыла ля гандлёвага цэнтра незвычайную птушку, якая, на жаль, разбілася аб шкло будынка. Дзяўчына звярнулася са знаходкай да спецыялістаў і аказалася гэта новы для Беларусі від птушак, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Новаспечаным насельнікам аказаўся белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus) — від, які раней не сустракаўся і не быў зарэгістраваны ў нашай краіне. Гэтая знаходка афіцыйна становіцца 344-м відам у спісе арнітафаўны Беларусі.
Белаваллёвы дрозд звычайна гняздуецца ў горных рэгіёнах Скандынавіі, і арнітолагі мяркуюць, што яго з’яўленне ў Беларусі можа быць звязана з зімовай міграцыяй.
Вонкава гэты дрозд мае моцнае падабенства са звыклым беларусам чорным драздом. Адрозніць іх-задача не з лёгкіх. Яркага самца выдае характэрнае белая пляма на грудзях. Аднак самкі і маладыя асобіны абодвух відаў практычна ідэнтычныя, і адрозніць іх у палёце ў прыродных умовах вельмі складана.
Гэты выпадак узняў сур’ёзную праблему гібелі птушак аб шкляныя паверхні будынкаў. Толькі падчас міграцый у Беларусі аб вокнах штогод разбіваюцца сотні тысяч птушак.
This post was published on 23.10.2025 11:33
Фатограф з Іспаніі Анхель Ідальга апублікаваў здымкі i відэа, на якіх, паводле яго слоў, задакументавана…
Оператор мобильной связи А1 сообщил о завершении очередного этапа модернизации своей инфраструктуры в Могилевской области.…
У беларускай вёсцы Зябраўка з'явіўся незвычайны жыхар — вось ужо два тыдні тут назіраюць за…
Список самых популярных блюд в школьных столовых Беларуси возглавляют пельмени, блинчики с начинками (творог, корица,…
В Бобруйске будут судить индивидуального предпринимателя, которому инкриминировано уклонение от уплаты налогов, повлекшее причинение ущерба в крупном размере.
В начале следующей недели на Могилевщине пройдут кратковременные дожди и станет немного теплее.