Суббота, 23 января
  • Погода
  • 0
  • EUR3,0986
  • USD2,5475
  • RUB (100)3,4261

«Калі сістэма змяла Купалаўскі тэатр, то што для яе мы?» Працаўнікі магілёўскага тэатру — пра звальненне кіраўніка

658

Дырэктар драматычнага тэатру ў Магілёве Андрэй Новікаў не звольніў падначаленых за выказванне грамадзянскай пазіцыі, піша Белсат. 25 лістапада звольнілі яго самога. «Андрэй Новікаў застаўся ў гэтай сітуацыі чалавекам з вялікай літары», — гавораць у тэатры.

«Калі сістэма змяла Купалаўскі тэатр, то што для яе мы?» Працаўнікі магілёўскага тэатру — пра звальненне кіраўніка

24 лістапада ў Магілёўскім драмтэатры адбыўся агульны сход, на якім прысутнічаў і Андрэй Новікаў. Літаратурная рэдактарка тэатру Вольга Семчанка кажа, што абмеркаванне ішло бурна, адзінай стратэгіі не было, у кожнага — уласнае бачанне сітуацыі ды яе развязання, але ўсе калегі хочуць вярнуць Новікава.

«На гэтым сходзе мы падпісалі зварот да кіраўніцтва — упраўлення культуры аблвыканкаму, каб Новікава вярнулі. Зварот падпісалі 86 працаўнікоў тэатру. Калі дадзеная просьба не будзе задаволеная, калектыў плануе звяртацца вышэй», — паведаміла Вольга Семчанка.

Некаторыя людзі выказалі жаданне звальняцца на знак салідарнасці з дырэктарам. Але сам Новікаў іх адгаворваў.

Вольга Семчанка была адной з тых, хто зазнаў пераслед за грамадзянскую пазіцыю па-за межамі тэатру. Гэтай восенню яе некалькі разоў судзілі паводле артыкулу 23.34 КаАП — нібыта за ўдзел у мітынгах, і каралі арыштам і штрафамі.

«На Новікава ціснулі, каб ён мяне таксама пакараў, але ён прынцыпова не ладзіў ніякіх рэпрэсіяў у дачыненні сваіх працаўнікоў. Андрэй Новікаў не хоча паўтарэння купалаўскага сцэнару, ён імкнецца захаваць калектыў тэатру. Некаторыя выказваюць меркаванне, што Новікаў прыносіць сябе ў ахвяру, але наш калектыў не хоча прымаць гэтую ахвяру. Канечне, я асабіста стаўлюся да сітуацыі так, што гэта ўсё няправільна. Калі мы згубім тэатр, мы згубім усё.

Гэта дакладна адміністрацыйныя рэпрэсіі. Чым больш пагаршаецца сітуацыя, тым мацнейшыя гэтыя рэпрэсіі. Хутка яны могуць перайсці ў сілавыя. А скончыцца ўсё толькі тады, калі народ і здаровы сэнс перамогуць», — выказалася Вольга Семчанка.

Актор і рэжысёр Магілёўскага драматычнага тэатру Уладзімір Пятровіч жадае абараніць свайго дырэктара Андрэя Новікава, але пры гэтым асаблівых надзеяў не мае.

«Калі гэтая сістэма змяла Купалаўскі тэатр, то што для яе мы? Я не прыніжаю Магілёўскі драмтэатр, проста бачу, што мы ляцім пад каток аўтаматам. Мы яшчэ не ведаем, як усё скончыцца, але дакладна адно: Андрэй Новікаў застаўся ў гэтай сітуацыі чалавекам з вялікай літары, ён да канца абараняў сваіх супрацоўнікаў, якіх заўважылі на мітынгах. Гэтыя людзі не парушылі закону, іх няма за што звальняць. Чалавек разумны, сумленны, прафесіянал — гэта ўсё пра Новікава. І ён аказаўся не патрэбны нашай дзяржаве. Такімі крокамі мы рухаемся толькі ў адзін бок — у бок Паўночнай Карэі», — пракаментаваў сітуацыю Уладзімір Пятровіч.

Андрэй Новікаў устрымаўся ад каментара, але тэкст прэс-рэлізу, які тэатр сёння разаслаў магілёўскім медыям, быў з ім узгоднены.

Андрэй Новікаў кіруе Магілёўскім абласным драматычным тэатрам 20 гадоў. Тэатр падтрымлівае міжнародныя культурныя сувязі, вядзе актыўную гастрольную і фестывальную дзейнасць.

25 лістапада Магілёўскі драматычны тэатр афіцыйна абвесціў, што з дырэктарам Андрэем Новікавым скасавалі кантракт. Яго звольнілі без тлумачэння прычынаў, а фактычна за тое, што ён сам не звольніў няўгодных работнікаў.

У афіцыйным паведамленні тэатру сказана, што каля двух месяцаў таму падчас агульнага сходу начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкаму Алег Сцельмашок паабяцаў калектыву тэатру не чапаць і тым больш не звальняць людзей за выказванне поглядаў і грамадзянскай пазіцыі.

Але ўслед за гэтым на дырэктара пачалі ціснуць, каб ён пакараў асобных сваіх падначаленых. А пару дзён таму стала вядома, што звальняюць яго самога. Хоць толькі ў верасні 2020 года з Новікавым падпісалі новы кантракт на 5 гадоў.

Подписывайтесь на наш телеграм-канал
Новости по теме:
Персоналии:
Андрей Новиков
Места:
Могилев
Поделиться:

Популярное:
Стали известны реальные зарплаты в регионах Беларуси. Удивительно, но Могилевская область не на последнем месте
28008
В Минске на площади Независимости человек совершил самоподжог
8065
Мужчина забыл кошелек, в котором было 2,6 тыс. долларов, в могилевском такси. Водитель забрал деньги и потратил
6981
Самая массовая акция по задержанию общественных активистов в Бобруйске. Что известно на данный момент
5502
Бил и плевал в лицо. Ольга Бузова рассталась с Давой, с которым несколько недель назад сыграла свадьбу на Мальдивах
4115
21-летняя могилевчанка отдыхала одна в компании троих парней. Ее… обокрали
3840
Scroll Up