Воскресенье, 18 апреля
  • Погода
  • +15
  • EUR3,1082
  • USD2,5965
  • RUB (100)3,4363

«Муж працуе, я прыгожая»: што вядома пра другія паловы патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

Айцішніцы, блогеры, бізнэсоўцы… «Наша Ніва» сабрала цікавыя факты пра спадарожнікаў і спадарожніц патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

«Муж працуе, я прыгожая»: што вядома пра другія паловы патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

Сяргей Ціханоўскі

Палітычны блогер, на чый канал «Страна для жизни» падпісана ўжо больш за 220 тысяч чалавек, сам мусіў стаць кандыдатам. Але пасля таго як ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, збірае подпісы за жонку. Прычым вельмі паспяхова — тысячы чалавек выстройваюцца ў чэргі, каб аддаць за Ціханоўскіх свой голас.

Фота Надзеі Бужан

41-гадоваму прадпрымальніку з Гомеля належыць студыя па вытворчасці відэакантэнту «Компас», якая здымае рэкламу. Свой блог Ціханоўскі вядзе з мінулага года. Ездзіў з аўтадомам па рэгіёнах і ладзіў «адкрыты мікрафон», у які кожны мог выказацца.

Сама Святлана пакуль рэдка выступае на публіцы і ад інтэрв’ю адмаўляецца. Ёй 38 год, па адукацыі — выкладчыца і перакладчыца з ангельскай мовы. На гэты момант беспрацоўная. Жыве ў Мінску з двума дзецьмі.

Фота з Facebook

Вераніка Цапкала

Жонка Валерыя Цапкалы суправаждае яго ва ўсіх паездках. У інтэрв’ю Tut.by яна расказвала, што паказвацца на публіцы з сям’ёй для палітыка — нармальная міжнародная практыка, якую варта было б пераняць і беларускім чыноўнікам.

«Людзі хочуць бачыць, хто знаходзіцца побач з кіраўніком краіны. Думаю, што і ў нашай краіне многія хочуць бачыць паўнацэнную сям’ю», — разважала яна.

Вераніка Цапкала родам з Магілёва. Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, пасля — вышэйшую школу кіравання і бізнэсу БДЭУ. Працавала ў Velcom, канадскай кампаніі Teleglobe.

Апошнія 10 год працуе ў кампаніі Microsoft — кіраўніком па развіцці ў міжрэгіянальным офісе (такая інфармацыя пазначана ў яе профілі на Linkedin).

«Спецыяльна ісці ў ІТ не планавала, нават не думала, так сышліся зоркі», — патлумачыла яна «Нашай Ніве», чаму абрала сферу высокіх тэхналогій.

Фота Надзеі Бужан

З мужам яны разам 20 год. Выхоўваюць двух сыноў. Вераніка ўспамінае, як пазнаёмілася з Валерыям:

«На апошнім курсе ўніверсітэта праходзіла пераддыпломную практыку ў Міністэрстве замежных спраў. У адзін з першых дзён практыкі мяне папрасілі аднесці дакументы ў адно з упраўленняў МЗС. Я ішла па калідоры, калі ўбачыла маладога мужчыну, які ішоў насустрач і дапамог знайсці патрэбны кабінет.

Тады я не ведала ні яго імя, ні пасады. Падзякаваўшы, сышла. Праз некалькі месяцаў мы зноў выпадкова сустрэліся, але на гэты раз у коле агульных знаёмых. Пасля гэтага мы разам».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

#цепкало2020 #валерийцепкало #valerytsepkalo #вероникацепкало #veronicatsepkalo

Публикация от Вероника Цепкало ???????????????????????? (@veronica20016)

Элегантная бландзінка кажа, што ў яе няма іконы стылю. Натхняецца моцнымі жанчынамі, якія змаглі змяніць жыццё другіх, — Маргарэт Тэтчар, Індзірай Гандзі і Ангелай Меркель (лічыць яе найлепшым кіраўніком Германіі пасля Другой сусветнай вайны). З беларусак вылучае Дар’ю Домрачаву, Вікторыю Азаранку, Еўфрасінню Полацкую і Святлану Алексіевіч.

«Але, канечне, не трэба забываць, што жанчына, якую б высокую пасаду ці грамадскае становішча яна ні займала, гэта перш за ўсё маці, ахоўніца сямейнай утульнасці», — дзеліцца Вераніка.

Таццяна Дзмітрыева

Жонка лідара «Гавары праўду!» Андрэя Дзмітрыева з Дзяржынска раёна. Вучылася ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, але кар’еру звязала з іншай сферай — працуе ў ІТ-кампаніі.

Фота з Facebook

Замуж Таццяна выйшла ў 30 год. Дзмітрыеў раней расказваў «НН», што яны пазнаёміліся ў ліфце офіснага будынка. У пары двое сыноў (плюс у палітыка ёсць старэйшы сын ад першага шлюбу).

Фота з Facebook

Андрэй Дзмітрыеў кажа, што жонка дапамагае яму падчас цяперашняй кампаніі:

«Яна цалкам узяла на сябе дом і дзяцей, каб я мог бязвылазна ездзіць па рэгіёнах. Вельмі ёй удзячны».

Марыя Ходзіч

У сацыяльных сетках жонка старшыні партыі «Грамада» Сяргея Чэрачня адназначна больш папулярная за яго — у яе старонкі ў інстаграм 40 тысяч падпісантаў. Эфектная блогерка любіць футра, сукенкі-міні і яркі макіяж. Не ўпускае магчымасці пахваліцца точанай фігурай у купальніку і дарагімі падарункамі (напрыклад, новенькім Mercedes Benz).

Марыя з Калінкавіч. Але яшчэ ў дзяцінстве сям’я пераехала ў Мінск. Тут яна скончыла школу і ўніверсітэт, мае чырвоны дыплом (была найлепшай на патоку) і спецыяльнасць псіхолага (але не працавала па ёй).

Разам з Сяргеям яны 12 гадоў, гадуюць дачку Эмілію.

«Пазнаёміліся мы на Нямізе. Я быў малады і наглы, таму і падышоў», — расказвае «Нашай Ніве» пра першую сустрэчу палітык.

Марыя — дачка бізнэсмена Андрэя Ходзіча. Трымала салон вясельнай і вячэрняй моды «Marry me», які ў выніку закрыўся.

«Даўненька закрылі — не праз каранавірус, а праз агульную сітуацыю ў краіне. Бо вясельны бізнес і сукенкі, асабліва калі гэта дарагія калекцыі, не запатрабаваны ў Беларусі. Цяпер новая моладзь, іншыя падыходы, няма гэтых пафасных вяселляў», — патлумачыў Сяргей Чэрачань.

Жонка цяпер займаецца сабой і дачкой.

«Кожны мужчына павінен імкнуцца зрабіць так, каб каханая магла займацца сваімі бягучымі справамі, сямейнымі пытаннямі», — дзеліцца Сяргей.

«У нас шчаслівая сям’я. Тата працуе, мама — прыгожая», — жартавала ў інстаграм сама Марыя пад фота з курорта.

Віталь Кісель

Пра мужа бізнесвумэн Наталлі Кісель вядома мала. 26 год яны ў шлюбе, столькі ж вядуць сумесны бізнэс ў сферы грузаперавозак. Віталь — дырэктар фірмы, жонка — яго намесніца. Маюць дваіх дзяцей.

Фота з Facebook

«Мы шчаслівыя, дзеці выраслі ў любові. Віталь — мой адзіны партнёр і ў бізнэсе. Лічу гэта дастатковай інфармацыяй. Усё астатняе — тэхнічныя моманты», — коратка расказала Наталля Кісель.

Алеся Гурская-Таболіч

З музыкай і татуіроўшчыкам Алесем Таболічам яны ажаніліся ў 2010 годзе. Вяселле ладзілі па беларускіх традыцыях мінулага стагоддзя.

Алеся на 11 год маладзейшая за мужа. Скончыла філфак БДУ. Арганізатарка Беларускай інтэлектуальнай гульні і фестываля «Купальскае кола». Здымалася ў кліпах гурта Znich. Алеся часта падарожнічае па Беларусі і дзеліцца прыгожымі фота родных мясцін у інстаграме.

З мужам яны выхоўваюць маленькую дачку. Праўда, сама Алеся неяк намякала ў сацсетках, што яны з Алесем разыходзяцца.

Подписывайтесь на наш телеграм-канал
Новости по теме:
Поделиться:

Популярное:
Врачи назвали состояние Навального критическим и предупредили о возможной остановке сердца
9016
Прокурор запросил для Тимы Белорусских наказание, не связанное с лишением свободы
4105
В Осиповичах в заброшенном здании бетонные плиты обвалились на 17-летнего парня
2969
Лукашенко наблюдал, как его сын пробил сопернику клюшкой между ног и был удален до конца матча
2645
В Браславском районе мать на машине насмерть переехала двухлетнего сына
1791
Во время прокладки теплотрассы в Могилеве обнаружено несколько склепов
1526
Scroll Up