Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілева

  • 13 декабря 2017, 14:58
  • 2751
  • 0



Таксама ў Магілёве адбудуцца кінавідэамерапрыемствы «Беларускі кінематограф учора і сёння», «Беларускі кінематограф у асобах», «Мая радзіма Беларусь у нацыянальным кінематографе», «Любімае беларускае кіно».

Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілёва з 15 па 20 снежня, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.

Праграма кінадзён уключае ў сябе меладраму «Салодкае развітанне Веры», ваенную драму «Я родам з дзяцінства», фільмы «Высокая кроў», «Цень ворага», драмы «Чорны бусел», «Шляхціц Завальня», «Людзі на балоце», дакументальныя працы «Ефрасіння Полацкая. Жыццё пасля смерці» і «Першадрук».

Таксама ў Магілёве адбудуцца кінавідэамерапрыемствы «Беларускі кінематограф учора і сёння», «Беларускі кінематограф у асобах», «Мая радзіма Беларусь у нацыянальным кінематографе», «Любімае беларускае кіно».

«Акрамя таго, гледачоў чакае дэманстрацыя кінаальманаха „Мы“, які складаецца з пяці навэл („Падарунак Санта-Клаўса“, „Спадарожнік“, „Дыялог“, „Лялька“, „Брачо“) беларускіх рэжысёраў пра жыхароў сучаснага мегаполіса, пошукі праўды, любові, надзеі, сэнсу і свайго месца ў жыцці», — дадалі ў прэс-службе.



Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/mogilevonline



Места: Могилев (5753)

Метки: Общество (19636), Афиша (558)

Комментарии правила






Самое обсуждаемое




Новости партнеров

Загрузка...


Самое читаемое