Прыгодніцкі фільм у беларускай агучцы, прэм'ера якога з аншлагам прайшла ў Мінску, пакажуць у Магілёве

  • 13 ноября 2017, 10:51
  • 621
  • 0
Прыгодніцкі фільм у беларускай агучцы, прэм'ера якога з аншлагам прайшла ў Мінску, пакажуць у Магілёве

Прам’ера прыгодніцкага фільма «Шторм: Палаючы ліст» з аншлагам прайшла ў Мінску. У лістападзе стужку змогуць убачыць жыхары Магілёва, Віцебска, Гродна, Барысава, Салігорска, Слуцка і іншых гарадоў. Выхад фільма ў беларускай агучцы ў шырокі пракат стаў магчымы дзякуючы ініцыятыве кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы Атлант Тэлеком і velcom.

За два тыдня праката ў Мінскіх кінатэатрах «Шторм: палаючы ліст» убачылі каля 5 тысяч гледачоў, что параўнальна са зборамі замежных кінахітоў.

Нідэрландская стужка 2017 года распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. У атмасфере позняга Сярэднявечча на фоне вогнішча інквізіцыі разгортваюцца прыгоды ўратавання рукапіса Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Ці здолее 12-гадовы Шморт Вотэн зберагчы каштоўны ліст ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотэна, — ад інквізіцыі?

Першыя рэгіянальныя паказы фільма «Шторм: палаючы ліст» адбыліся ў Полацку 4-5 лістапада.


«У такім фармаце праект "Беларускія ўікенды" рэалізуецца упершыню за ўвесь час свайго існавання: паказы ўжо прайшлі ў шасці кінатэатрах Мінска, і зараз фільм змогуць убачыць гледачы іншых гарадоў краіны. Геаграфія праекта значна пашырылася, як і яго аудыторыя. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы зацікаўленнасці гледачоў, і, канешне, падтрымцы нашых партнёраў», — кажа кіраўнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім.

З 9 лістапада фільм «Шторм: палаючы ліст» будуць паказваць у Беразіно, Барысаве, Вілейке, Валожыне, Дзяржынску, Жодзіна, Клецку, Крупках, Мар’інай Горцы, Магілёве, Маладзечна, Нарачы, Нясвіжы, Слуцку, Салігорску, Старых Дарогах, Уздзе і Чэрвені. У Гродна ўбачыць карціну можна будзе з 23 лістапада, а ў Віцебску — з 8 снежня. Падрабязнасці па спасылцы.


Мы создали канал в Телеграме для того, чтобы быстро рассказывать вам новости → https://t.me/mogilevonline

Люди в материале: Андрэй Кім (1)

Места: Могилев (2756)

Метки: Общество (16336), Афиша (257)

Комментарии правила


Самое обсуждаемое


Самое читаемое